БЕЛ Ł РУС

Збілі рыдлёўкай і абрабавалі

22.12.2009 / 10:56

Дзве жыхаркі Жыткавіцкага раёна збілі рыдлёўкай і абрабавалі аднавяскоўку.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 20 снежня па факце разбойнага нападу распачата крымінальная справа.

Міліцыяй устаноўлена, што 17‑гадовая і 20‑гадовая жыхаркі вёскі Запясочча збілі рыдлёўкай 55‑гадовую аднавяскоўку і забралі ў яе 550 тысяч рублёў.

Абедзве дзяўчыны былі ў стане алкагольнага ап’янення.

У Нароўлі 19 снежня 15‑гадовы падлетак напаў на 73‑гадовую жанчыну, і, паводле паведамлення міліцыі, «з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця» выхапіў у яе з рук сумку.

Здабычай злачынцы сталі прадукты і пара шарсцяных шкарпэтак.

Хлапец затрыманы, скрадзенае забрана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула