БЕЛ Ł РУС

Затрымалі выкладчыцу Інстытута бізнэсу БДУ

22.11.2023 / 12:18

Nashaniva.com

Канал сілавікоў 22 лістапада апублікаваў відэа з затрыманай выкладчыцай інстытута бізнесу БДУ Святланай Яскевіч.

Святлана Яскевіч. Фота: sveta.yaskevich / Facebook

На відэа жанчына гаворыць, што размяшчала ў сацсетках пратэстную сімволіку, а ў дваровых чатах абмяркоўвала магчымасць удзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

У якім статусе знаходзіцца выкладчыца і па якім артыкуле яе затрымалі, пакуль невядома.

На сайце Інстытута бізнэсу БДУ пазначана, што Святлана Яскевіч — эксперт і практык з 15-гадовым вопытам у галіне інфармацыйных тэхналогій, электроннага навучання, педагагічнага дызайну, web-дызайну, кампʼютарнай графікі, UX-UI-праектавання, юзабіліці.

У 2004 годзе яна абараніла магістарскую дысертацыю на тэму «Сацыяльна-педагагічныя аспекты кампʼютарнай інтэрпрэтацыі ў сучаснай матэматыцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула