БЕЛ Ł РУС

Беларускія дэсантнікі паказалі інструктара па працы з вернікамі. Гэта бацюшка Арцемій

25.11.2023 / 11:15

Nashaniva.com

На мінулым тыдні у медыях прайшла інфармацыя, што ў беларускай арміі з'явілася пасада інструктара па працы з вернікамі, на якую прызначаюцца вайскоўцы тэрміновай службы з духоўнай адукацыяй.

Айцец Арцемій. Фота: Брэсцкі веснік

У 38-й Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгадзе вакансія гэтая ўжо занятая. На новую пасаду пераведзены прызыўнік гэтага года айцец Арцемій, паведамляе «Брэсцкі веснік».

24-гадовы вайсковец тэрміновай службы Арцём родам з Лунінецкага раёна. Ён скончыў духоўную семінарыю ў Жыровічах, ажаніўся і нават ужо паспеў два гады праслужыць святаром у адным з праваслаўных храмаў Пінска.

Святар-дэсантнік у 38-й брыгадзе спазнае азы воінскай службы нароўні са ўсімі, а калегі нават не падазравалі, што ён мае святы сан.

Айцец Арцемій упэўнены, што «Царства Нябеснае сілай слова бярэцца», і будзе прытрымлівацца гэтага прынцыпу Святога Пісання, займаючыся духоўна-маральным выхаваннем саслужыўцаў.

Чытайце таксама:

У беларускай арміі з'явіліся інструктары па працы з вайскоўцамі-вернікамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула