БЕЛ Ł РУС

Футбольнага трэнера ў Мінску пакаралі «хатняй хіміяй» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020-м

25.11.2023 / 14:39

Nashaniva.com

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 11 лістапада за ўдзел у пратэсным шэсці ў лістападзе 2020 года вынесены прысуд трэнеру па футболе БДУ Руслану Пратасеню.

Крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх паводле ч. 1 арт. 342 КК разглядала суддзя Ала Скуратовіч, піша «Вясна».

Вядома, што Рамана затрымлівалі на акцыі пратэсту 15 лістапада 2020 года і пакаралі адміністрацыйным арыштам на 14 сутак.

Суд пастанавіў прызначыць Пратасеню пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову на тры гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула