БЕЛ Ł РУС

У Іране пакаралі смерцю 17-гадовага падлетка, асуджанага за забойства ў бойцы

27.11.2023 / 8:18

Nashaniva.com

З 2010 года іранскія ўлады пакаралі смерцю як мінімум 68 непаўналетніх грамадзян.

Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі выступае падчас цырымоніі, прысвечанай гадавіне смерці лідара рэвалюцыі 1979 года аяталы Хамейні (на плакаце ўверсе справа). Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP

Праваабарончыя арганізацыі Hengaw і Iran Human Rights (IHR), якія базуюцца ў Нарвегіі, і персамоўны спадарожнікавы тэлеканал Iran International паведамілі пра пакаранне 17-гадовага падлетка, прызнанага вінаватым у забойстве, піша RTVi.

Па наяўных у праваабаронцаў даных, Хамід Рэза Ансары быў пакараны 24 лістапада 2023 года ў турме горада Сабсевар ва ўсходняй правінцыі Расаві-Харасан. Hengaw і IHR са спасылкай на ўбачаныя імі дакументы сцвярджаюць, што на момант здзяйснення злачынства падлетку было 16 гадоў, а на момант пакарання — 17. У матэрыялах справы нібыта гаворыцца, што Асары «забіў чалавека ў бойцы».

Праваабаронцы чарговы раз падкрэслілі, што тым самым Іран парушае Канвенцыю ААН аб правах дзіцяці, у адпаведнасці з якой «дзіцем» лічыцца любы чалавек, які не дасягнуў 18-гадовага ўзросту.

Па даных праваабарончых арганізацый, у цэлым там караюць смерцю больш маладых людзей, чым у любой іншай краіне: так, з 2010 года іранскія ўлады пакаралі смерцю як мінімум 68 непаўналетніх грамадзян.

Палітзняволеная і лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру Наргіз Махамадзі звярнулася да Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека з заклікам тэрмінова спыніць дзіцячыя пакаранні ў Іране.

«Я здзіўляюся таму, як свет ставіцца да забойстваў і пакаранняў смерцю прадстаўнікоў іранскага народа», — піша грамадская дзяячка, называючы пакарання крыніцай ганьбы для «рэпрэсіўнага аўтарытарнага» рэжыму Ісламскай Рэспублікі. На думку Махамадзі, нарастаючы народны гнеў выльецца ў «яшчэ больш жорсткія» пратэсты. 

Чытайце таксама:

Памерла 16-гадовая іранка, якая патрапіла ў кому пасля затрымання за адсутнасць хіджаба

Аятала Хаменеі: Іран цалуе рукі тым, хто напаў на Ізраіль

Іран адмаўляе дачыненне да планавання нападу на Ізраіль

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула