БЕЛ Ł РУС

У Баранавіцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі

30.11.2023 / 7:44

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора ў 18:30 на 4-м кіламетры дарогі Новая Мыш — Палонка.

Фота: УУС Брэсцкага аблвыканкама

Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет, дзе мікрааўтобус перакуліўся.

У выніку ДТЗ 57-гадовая пасажырка шпіталізаваная. У салоне знаходзілася яшчэ пяць пасажыраў, піша Onlinebrest.by.

У ДАІ нагадваюць, што ў складаных умовах надвор'я кіроўцам неабходна быць вельмі ўважлівымі на дарозе, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, устрымацца ад неабдуманых манеўраў, улічваць бачнасць і стан праезнай часткі.

Чытайце таксама:

Смяротнае начное ДТЗ у Столінскім раёне: загінула 25-гадовая дзяўчына, двое малых дзетак шпіталізаваныя

Гадавалы хлопчык, пацярпелы ў ДТЗ на Століншчыне, памёр у бальніцы

BMW уляцела ў люксавы буцік у цэнтры Мінска

У Віцебску 10-гадовая дзяўчынка трапіла пад колы двух аўто

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула