БЕЛ Ł РУС

У Ганцавіцкім раёне падчас рамонту варот загінуў 28-гадовы рабочы

2.12.2023 / 14:35

Nashaniva.com

Адзенне наматала на элемент варот, у выніку чаго хлопец атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Раніцай 2 снежня ў вёсцы Калонія на тэрыторыі прыватнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства 28-гадовы мужчына рамантаваў механізм варот, паведамляе СК.

Рабочы папрасіў калегу падняць яго наверх з дапамогай пагрузчыка. Падчас рамонту адзенне работніка наматала на элемент варот, што круціўся, у выніку чаго хлопец атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Па дадзеным факце Ганцавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Асаблівая ўвага следчым будзе нададзена прычынам і ўмовам, якія садзейнічалі трагедыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула