БЕЛ Ł РУС

Адзінаццацікласніка сельскай школы Добрушскага раёна арыштавалі проста падчас агульнага сходу бацькоў, вучняў і настаўнікаў

5.12.2023 / 15:58

Nashaniva.com

У адной з сельскіх школ Добрушчыны сабралі на прафілактычную гутарку з сілавікамі навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў, і проста падчас сходу сілавікі затрымалі 11-класніка, заўважыў канал «МотолькоПомоги».

Адзінаццацікласніка сельскай школы Добрушскага раёна арыштавалі проста падчас агульнага сходу бацькоў, вучняў і настаўнікаў. Фота: «Добрушскі край»

«У зале — яблыку няма дзе ўпасці: старшакласнікі, бацькі, настаўнікі. Запрошаныя на прафілактычную гутарку з праваахоўнікамі сталі сведкамі аднаго эпізоду працэсу расследавання і пакарання вінаватага ў шматлікіх злачынствах», піша раёнка.

Хлопца абвінавацілі ў збіцці іншых вучняў. На яго нібыта завялі 4 крымінальныя справы, а пракурор Павел Чырыкаў, які прысутнічае ў зале пры затрыманні, сказаў, што «спадзяецца, што ўбачанае зрабіла на школьнікаў уражанне».

«Павольна ў залу ўваходзіць канвойная група. На запясцях падлетка зашчоўкваюцца кайданкі. Ні яго слёзы, ні істэрыка маці нічога змяніць ужо не могуць», — піша раёнка.

Хлопца пасадзілі ў следчы ізалятар яшчэ да заканчэння папярэдняга расследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула