БЕЛ Ł РУС

Смерць за праўду

23.12.2009 / 17:08

Сяргей Богдан

У Іране забіты доктар, які адмаўляўся фальшаваць пасведчанні аб смерці збітых у турме дэманстрантаў.

Супраціўляцца крыўдзе і тыраніі трэба не толькі на палітычных акцыях, даводзіць трагічнае здарэнне ў Тэгеране. Піша Сяргей Богдан.

26‑гадовы лекар Рамін Пурандарджані не хадзіў на дэманстрацыі, ён проста служыў тэрміновую ў іранскім войску. Яму давялося мець справу з арыштантамі з турмы Кяхрызак, што былі схопленыя на дэманстрацыях супраць фальшаваньня апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Іране.

Рамін складаў пасведчаньні аб іх смерці і сумленна фіксаваў, што знаходзіў на целах — раны, пераломы.

Яму не раз прапаноўвалі паправіць ў паперах прычыны смерці на «менінгіт» ды «сардэчную недастатковасць», папярэджвалі, пасадзілі на нейкі час у турму. Але Рамін адмовіўся нешта мяняць.

На падставе медыцынскіх актаў і сведчанняў Раміна перад парламенцкай камісіяй следчыя прыйшлі да высновы,

што затрыманыя дэманстранты ў Кяхрызаку загінулі менавіта ад катаванняў, а не ад хваробаў ці антысанітарыі.

Адпаведная заява пра мардаванне людзей у Кяхрызаку колькі дзён таму ўскалыхнула ўсю краіну.

10 лістапада Рамін загінуў.

Прычыны смерці афіцыйныя ўстановы ўжо колькі разоў змянілі — спачатку абвесцілі пра аўтакатастрофу, пасля пра самазабойства, зараз — пра атручанне. Цела смелага доктара сям’і не паказалі, а пахаванне адбылося ў прысутнасці гэбістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула