БЕЛ Ł РУС

Забеспячэнцаў «Гомсельмаша» адвялі на экскурсію ў жаночую калонію «ў мэтах прафілактыкі»

6.12.2023 / 11:45

Nashaniva.com

Супрацоўнікаў дэпартамента забеспячэння вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» звадзілі на экскурсію ў гомельскую жаночую калонію ў так званы «дзень інфармавання». Прэс-служба прадпрыемства паведаміла, што мерапрыемства прайшло «ў мэтах прафілактыкі карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў».

Забеспячэнцаў «Гомсельмаша» адвялі на экскурсію ў жаночую калонію «ў мэтах прафілактыкі». Фота: combynews / Telegram

У калоніі забеспячэнцам паказалі фільм «пра гісторыю стварэння калоніі», правялі экскурсію па тэрыторыі, завялі ў швейную фабрыку, «падчас якой гомсельмашаўцы змаглі азнаёміцца з умовамі ўтрымання асуджаных, умовамі іх працы».

Акрамя гэтага, піша прэс-служба, «экскурсанты» «з першых вуснаў даведаліся пра абставіны і прычыны знаходжання ў калоніі асуджаных за злачынствы, прадугледжаныя арт. 430 КК РБ (хабар) і арт. 211 КК РБ (прысваенне або растрата маёмасці, асобай, якой яна давераная)».

Чытайце таксама:

Адзінаццацікласніка сельскай школы Добрушскага раёна арыштавалі проста падчас агульнага сходу бацькоў, вучняў і настаўнікаў

Школьны цір — новы трэнд у патрыятычным выхаванні

У лагеры «Зубраня» для дзяцей арганізавалі гульню «Суд над экстрэмізмам»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула