У Мінску каршэрынгавы аўтамабіль пратараніў падземны пераход
Здарэнне адбылося сёння раніцай у 5:40 на вуліцы Ціміразева.
Фота: ДАІ Мінска
Вадзіцель каршэрынгавага аўто Chevrolet Cobalt паблізу будынка 87а, не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і пратараніў падземны пешаходны пераход, паведамляе ДАІ Мінска.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, але транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні.
Фота: ДАІ Мінска
У ДАІ нагадалі, што ў складаных умовах надвор'я кіроўцам рэкамендуюць зніжаць хуткасць руху і пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў.
Чытайце таксама:
У Баранавіцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі