БЕЛ Ł РУС

Масква дазволіла Мінску не плаціць па крэдытах да 2029 года

12.12.2023 / 14:53

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін 12 снежня падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і РФ аб змене ўмоў асобных расійска-беларускіх міжурадавых пагадненняў.

Фота: Office Life

Пры ратыфікацыі пагаднення ў Савеце Федэрацыі Федэральнага Сходу РФ 7 снежня гаварылася, што яго палажэнні з'яўляюцца канфідэнцыйнымі, яны прадугледжваюць змяненне ўмоў пагашэння запазычанасці Рэспублікі Беларусь перад Расійскай Федэрацыяй.

Пры гэтым пры ратыфікацыі пагаднення ў Дзярждуме 29 лістапада статс-сакратар-намеснік міністра фінансаў Расіі Аляксей Сазанаў паведамляў, што ў дакуменце прадугледжваецца перанос плацяжоў у пагашэнне асноўнага доўгу па выдадзеных Беларусі дзяржаўных крэдытах, якія павінны быць ажыццёўлены з 16 красавіка 2023 года па 31 снежня 2023 года ўключна, на перыяд з 2029 па 2034 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула