БЕЛ Ł РУС

«Хварэюць на вострыя рэспіраторныя захворванні больш, чым у пандэмію». Жодзінец параўнаў даныя за 2021 і 2023 гады

13.12.2023 / 13:34

Nashaniva.com

Звесткі аб вострых рэспіраторных захворваннях жыхар Жодзіна Дзяніс знайшоў на сайце мясцовага цэнтра эпідэміялогіі і гігіены. Статыстыка яго моцна здзівіла, піша EX-PRESS.BY. 

Дзяніс параўнаў лічбы з тымі, што статыстыка паказвала роўна два гады таму. Аказалася, што колькасць хворых на вострыя рэспіраторныя захворванні дзіўна блізкая да паказчыкаў часоў пандэміі COVID-19. І нават большая.

 

Скрын з сайта цэнтра гігіены

На пачатак снежня бягучага года, колькасць выпадкаў ВРЗ склала 1275, што істотна перавышае 733 выпадкі, зарэгістраваныя на пачатак лістапада.

Інфармацыйны бюлетэнь з 04.12 да 08.12.2023 года. Скрын з сайта цэнтра гігіены

Але параўноўваючы даныя з паказчыкамі лістапада 2021 (1069 выпадкаў), разумееш: сітуацыя на дадзены момант не саступае той, што была падчас пандэміі.

 

Інфармацыйны бюлетэнь з 01.11 да 06.11.2021 года. Скрын з сайта цэнтра гігіены

Чытайце таксама:

У ЗША ўхвалілі першы ў свеце прэпарат на аснове рэдагавання генаў

«Біпалярачка» — гэта не модна і не рамантычна». Беларуска расказала, як жыць з біпалярным афектыўным разладам

Сабралі ўсё, што трэба ведаць пра донарства сперматазоідаў і яйцаклетак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула