БЕЛ Ł РУС

Беларусь увайшла ў тройку па колькасці зняволеных журналістаў

14.12.2023 / 8:39

Nashaniva.com

У 2023 годзе (за 11 месяцаў да 1 снежня) пры выкананні прафесійных абавязкаў у свеце былі забітыя 45 журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».

Сярод беларускіх журналістаў самы гіганцкі тэрмін атрымаў кансультант «Радыё Свабоды» Ігар Лосік — 15 гадоў калоніі. Яго жонку Дар'ю асудзілі на два гады калоніі

Больш за ўсё журналістаў (23 чалавекі) загінула ў зонах ваенных канфліктаў. З іх 17 чалавек былі забітыя ў сектары Газа, Ізраілі і Ліване, піша «Медуза».

Ва Украіне з пачатку 2023 года, паводле звестак «Рэпарцёраў без межаў», загінулі два журналісты.

Як адзначаюць аўтары даследавання, у 2023 годзе загінула менш журналістаў, чым гінулі кожны год з 2002-га.

У турме за сваю дзейнасць цяпер знаходзіцца 521 журналіст, падлічылі аўтары дакладу.

Больш за ўсё зняволеных — у Кітаі (121) і М'янме (68).

У Беларусі з улікам тых, хто вызваліўся з калоніі, — 39 журналістаў (32 зараз у зняволенні). У Расіі ў СІЗА і калоніях знаходзяцца 28 журналістаў.

За апошнія 20 гадоў больш за ўсё журналістаў было забіта ў 2012 і 2013 гадах — 144 і 143 чалавекі адпаведна. У гэты час адбываліся найбольш жорсткія баявыя дзеянні ў Сірыі і Іраку.

У 2022 годзе быў забіты 61 журналіст.

Чытайце таксама:

«Праца цяжкая, 6 дзён на тыдзень, моцна схуднеў». Два гады таму арыштавалі журналіста Андрэя Кузнечыка

Журналіст Андрэй Аляксандраў у калоніі схуднеў на 40 кілаграмаў

«Паглядзіце мне ў вочы». З'явіўся поўны тэкст апошняга слова рэдактара Манцэвіча

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула