БЕЛ Ł РУС

Качанава ўзялася за модныя трэнды

15.12.2023 / 14:0

Nashaniva.com

«Стылісты — гэта не пра нас», — казала раней топ-чыноўніца, у сферу адказнасці якой трапіла і мода.

Старшыня Савета Рэспублікі наведала выставу, дзе сваю прадукцыю выставілі Аршанскі льнокамбінат, «Камволь», «Галантэя», «Магатэкс» і іншыя фабрыкі. Аглядаючы выставу, яна заявіла, «што трэнды трэба ствараць самім».

«У нас выдатная прадукцыя! Паглядзіце, якая якасць і ўзровень выканання!» — захаплялася Качанава.

І пахваліла гродзенскае прадпрыемства «МедЛен»: «Малайцы! Выканалі даручэнне Лукашэнкі зрабіць шмат навінак, якое ён даў у час наведвання Аршанскага льнокамбіната. Зрабілі імпартазамяшчальную прадукцыю добрай якасці. Цяпер трэба, каб яна была шырока прадстаўлена ў нашых крамах».

Раней Качанава расказвала, што сама носіць беларускія касцюмы:

«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты… Няма ніякіх стылістаў, ніякіх візажыстаў. Я шыю адзенне ў атэлье з тканіны «Камволь» і заўсёды нашу адзенне беларускай вытворчасці».

Чытайце таксама:

Качанава: Моладзь яшчэ не раз пераканаецца: тое, што зроблена за 30 гадоў у краіне, — дарагога варта

Качанава паабяцала не судзіць Лукашэнку

Качанава: Быць прэзідэнтам — гэта не праца, а жыццё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула