БЕЛ Ł РУС

Пуцін спрасціў прыём беларусаў у расійскае грамадзянства

18.12.2023 / 20:12

Nashaniva.com

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які спрашчае прыём у грамадзянства РФ грамадзян Беларусі, Казахстана і Малдовы. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі, піша «Коммерсант».

Фота: Adrien Fillon/NurPhoto via Getty Images

Згодна з пуцінскім указам, грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 18 гадоў, змогуць атрымаць расійскае грамадзянства без выканання патрабавання пастаяннага пражывання ў Расіі з дня выдачы ДНЖ, валодання рускай мовай і ведання гісторыі Расіі ды асноў яе заканадаўства.

Тыя ж самыя патрабаванні адмяняюцца і для грамадзян Казахстана ды Малдовы, аднак ім яшчэ неабходна пацвердзіць веданне рускай мовы.

Для атрымання грамадзянства Расіі беларусам спатрэбіцца падаць адпаведную заяву, дазвол на жыхарства і пашпарт.

Грамадзянам Казахстана і Малдовы да гэтых папер трэба далучыць і дакумент аб валоданні рускай мовай.

Паводле расійскай статыстыкі, у першым паўгоддзі 2023 года расійскае грамадзянства ўжо атрымалі 4557 беларусаў і 13 876 казахстанцаў. 

Чытайце таксама:

У МУС адказалі, ці будуць пазбаўляць грамадзянства беларусаў, у якіх ёсць дакументы іншых дзяржаў

«Паглядзеў карту пад сваёй лямпай магічнай і пажадаў шчаслівай дарогі». Ці сапраўды памежнікі не выпускаюць з Беларусі, калі чалавек не паведаміў пра замежны ДНЖ?

Стала вядома, колькі беларусаў прыцягнулі да адказнасці ва Украіне і колькі выгналі праз несапраўднасць пашпарта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула