БЕЛ Ł РУС

У YouTube пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Паказ будзе доўжыцца тры дні

20.12.2023 / 9:21

Nashaniva.com

Пастаноўку паводле класічнага твора Уладзіміра Караткевіча паказвалі ў сярэдзіне верасня на сцэне лонданскага «Barbican».

На YouTube-канале Belarus Free Theatre бясплатна пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха».

«Дзікае паляванне караля Стаха» — сінтэз оперы, драматычнага тэатра і жывой музыкі.

Галоўныя ролі ў пастаноўцы выконваюць зоркі сусветнага ўзроўню — Андрэй Бандарэнка і Тамара Калінкіна.

Музыку напісала кампазітарка Вольга Падгайская, лібрэта стварылі Мікалай Халезін і Андрэй Хадановіч, рэжысёры — Мікалай Халезін і Наталля Каляда, дырыжор — Віталь Алексяёнак, харэографка — Марыя Сазонава.

Калі: 22, 23 і 24 снежня (пятніца — нядзеля) а 20:00 па мінскім часе.

Чытайце таксама:

Сузаснавальніца «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай імперыі

«Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль». У Лондане паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула