БЕЛ Ł РУС

Раян Гослінг праспяваў калядную версію песні з «Барбі»

21.12.2023 / 15:08

Nashaniva.com

Канадскі акцёр выпусціў міні-альбом «Ken the EP». У яго ўвайшлі тры новыя версіі песні «I'm Just Ken», якая гучала ў фільме «Барбі».

Таксама Гослінг зняўся ў кліпе, дзе прагучала калядная версія кампазіцыі. У здымках таксама ўзяў удзел аўтар песні пра Кена, музычны прадзюсар Марк Ронсан.

Песня Iʼm Just Ken прынесла Раяну Гослінгу першае ў жыцці пападанне ў чарт Billboard Hot 100. Адметна, што рэжысёрка Грэта Гервіг часткова перапісала сюжэт «Барбі», каб персанаж Кена ў выкананні Гослінга спяваў гэтую песню.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула