БЕЛ Ł РУС

Месі падпісаў футболку Залужнаму

24.12.2023 / 21:10

Nashaniva.com

Галоўнакамандуючаму Узброеных сіл Украіны Валерыю Залужнаму перадалі футболку, падпісаную капітанам аргентынскай зборнай.

Фота: фэйсбук Юрыя Сапронава

Пра гэта ў сацсетках паведаміў член Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Юрый Сапронаў. 

Дзякуючы футбалісту зборнай Украіны Сяргею Крыўцову, які, як і Ліянель Месі, гуляе за «Інтэр Маямі», ён наведаў трэніроўку і там папрасіў падпісаць футболку для Залужнага.

«Леа з павагай падпісаў», — адзначыў Сапронаў у фэйсбуку.

Футболку генералу ён перадаў 22 снежня падчас сустрэчы.

«Дзякуй, спадар генерал, за тое што вы ёсць ва Украіны», — дадаў Сапронаў, звяртаючыся да Залужнага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула