БЕЛ Ł РУС

Супраць Жываглод, Лібера, Марыніча і Дабравольскага пачалі «спецвытворчасць», каб судзіць іх завочна

28.12.2023 / 15:4

Nashaniva.com

Следчым камітэтам распачаты працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да Алены Жываглод, Паўла Марыніча, Паўла Лібера, Аляксандра Дабравольскага.

Па версіі СК, яны «прымалі меры па супрацьдзеянні законнай дзейнасці Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій і камісій па рэферэндуме».

Ч.2 арт.191 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў. 

Усе яны цяпер знаходзяцца за мяжою.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула