БЕЛ Ł РУС

У навагоднюю ноч Расія атакавала Украіну рэкорднай колькасцю дронаў-камікадзэ

1.01.2024 / 15:18

Nashaniva.com

Украінская супрацьпаветраная абарона збіла 87 з 90 беспілотнікаў.

Жыхарка дома ў Кіеве глядзіць на наступствы ўдару беспілотнікам 23 снежня 2023 года. Sergei Chuzavkov/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

У навагоднюю ноч расейскія войскі запусцілі па Украіне 90 ударных дронаў тыпу Shahed-136/131, што стала рэкордам з пачатку вайны, паведамілі паветраныя сілы УСУ.

Паветраная трывога была абвешчаная ў большасці рэгіёнаў краіны каля 23:30. Атака ажыццяўлялася хвалямі ў чатырох кірунках з боку Чорнага мора. Пад ударамі апынуліся Адэса, Дняпро і Львоў.

Украінская супрацьпаветраная абарона збіла 87 з 90 беспілотнікаў.

Больш за ўсё дронаў збілі над Адэскай вобласцю — каля 30. У выніку падзення аскепкаў збітага беспілотніка ў адным са шматпавярховікаў Адэсы спалахнуў пажар. Загінуў 15-гадовы падлетак, восем чалавек пацярпелі. Яшчэ тры шматкватэрныя дамы атрымалі пашкоджанні.

Чытайце таксама:

У Львове згарэў музей Шухевіча

Украіна ў навагоднюю ноч нанесла ўдар па акупаваным Данецку ВІДЭА

Расія атакуе Украіну «Кінжаламі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула