БЕЛ Ł РУС

Блогерка з Бранску сп'яну спаліла свой пашпарт. І атрымала крыміналку за здзек з герба на вокладцы

2.01.2024 / 8:54

Nashaniva.com

Навагодняя ноч надоўга запомніцца 22-гадовай блогерцы з расійскага Бранска Яўгеніі Хофман. У інтэрнэце шырока разышлося відэа, на якім п'яная дзяўчына каля начнога клуба спальвае свой расійскі пашпарт пад улюлюканне гледачоў.

Праз некаторы час Хофман паспрабавала апраўдацца і напісала ў сацсетках, што любіць Расію, а пашпарт спаліла, бо там у яе непрыгожая фотка.

Аднак у цяперашняй Расіі такія перформансы не праходзяць незаўважнымі. Ваенныя блогеры выказалі здагадку, што Яўгенія Хофман магла гэтай акцыяй падтрымліваць Украіну — і на дзяўчыну ў той жа дзень завялі крымінальную справу.

Сілавікі доўга не думалі: паколькі на вокладцы спаленага пашпарта быў намаляваны герб Расіі, блогерцы інкрымінавалі здзек з яго. Максімальна магчымае пакаранне — год у калоніі. Але можа абысціся і прымусовымі працамі.

Блогерка ў паліцыі

Чытайце таксама:

Бацьку прэс-сакратара РПЦ забіў рэцыдывіст, які з калоніі завербаваўся на вайну ва Украіне. З фронту ён збег

У Маскве збілі журналіста Паўла Лабкова — з крыкамі «п***р»

У «дзённіках» стралкоў з Прагі і Бранска выявілася аднолькавая памылка. І ўвогуле яны вельмі дзіўныя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула