БЕЛ Ł РУС

У Мінску створаць адзіны цэнтр скрынінгу анказахворванняў

3.01.2024 / 9:29

Nashaniva.com

Сталічныя ўлады прынялі рашэнне аб стварэнні ў горадзе адзінага скрынінгавага цэнтра, куды будуць накіроўвацца пацыенты ў выпадку нейкіх падазрэнняў, выяўленых пры здачы аналізаў або праходжанні медыцынскіх аглядаў, пішуць «Мінск-навіны».

Адзін з такіх кабінетаў цяпер працуе ў 11-й бальніцы, зусім хутка тут адкрыецца яшчэ адзін у новым корпусе. Ужо гатовы праект і пачынаюцца работы па будаўніцтве медыцынскага цэнтра на вул. Маякоўскага, дзе таксама прадугледжана аказваць такія паслугі, — расказаў кіраўнік Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Таксама будзе рэканструяваны пад скрынінгавы цэнтр і адзін з карпусоў 2-й гарадской бальніцы.

Чытайце таксама:

Доктар распавёў, пра якое захворванне можа сведчыць раптоўная алергія

«Боль ніколі не знікае». Кацярына Ваданосава — пра жыццё пасля раку і змены, якія цяжка прыняць

У анкахворага палітвязня прагрэсуе хвароба, турэмная хіміятэрапія не дапамагае 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула