БЕЛ Ł РУС

Ад расійскага боепрыпасу ў Варонежскай вобласці пацярпелі чатыры чалавекі

3.01.2024 / 14:34

Nashaniva.com

Губернатар Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў паведаміў, што ў выніку выбуху ад выпадкова скінутага 2 студзеня расійскага боепрыпасу ў пасёлку Петрапаўлаўка пацярпелі чатыры чалавекі.

Паводле яго, па медыцынскую дапамогу з лёгкімі пашкоджаннямі звярнуліся чатыры чалавекі, у тым ліку людзі звяртаюцца па псіхалагічную дапамогу, паведаміў Гусеў у тэлеграм-канале.

Ён дадаў, трэба наноў пабудаваць дзевяць дамоў, разбураных выбухам.

У Петрапаўлаўцы таксама пацярпелі будынкі школы, дом культуры і пасялковая адміністрацыя. У іх часткова выбіта шкло, пашкоджаны дахі.

Гусеў паведаміў, што пацярпелі таксама пяць легкавых машын і трактар, улады абяцаюць кампенсаваць іх кошт уладальнікам.

2 студзеня расійскае Міністэрства абароны паведаміла, што «каля 09:00 мск пры выкананні палёту самалёта Паветрана-касмічных сіл над населеным пунктам Петрапаўлаўка ў Варонежскай вобласці адбыўся няштатны сход авіяцыйнага боепрыпасу».

Мінабароны сцвярджала, што «пацярпелых няма».

Чытайце таксама:

Расійскі самалёт выпадкова разбамбіў вёску пад Варонежам

У Варонежскай вобласці Расіі фура пратараніла калону Расгвардыі

Колькасць загінулых у выніку ўдару па Белгарадзе вырасла да 22

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула