Мікі Рурк збірае мільён даляраў на аднаўленне разбураных дамоў у Херсоне
Вядомы амерыканскі акцёр і сцэнарыст незвычайна павіншаваў усіх з Новым годам.
Мікі Рурк збірае мільён даляраў на аднаўленне разбураных падчас расійскіх абстрэлаў дамоў у Херсоне.
«Усім прывітанне, Мікі тут. Зычу ўсім вам шчаслівага Новага года, асабліва ўсім жыхарам Украіны. Назіраючы за цяжкасцямі праз майго памочніка Дзіму з Мікалаева, я глыбока крануты падтрымкай @owaa. Дапамажыце One World Aid Alliance.
Наша мэта — аднавіць дамы ў Херсоне і гарантаваць бяспеку сем'ям, якія перажываюць цяжкія часы. Мы імкнемся сабраць 1 мільён даляраў, і кожнае ахвяраванне набліжае нас да гэтай мэты. Давайце аб'яднаемся дзеля гэтай справы. Ваша падтрымка неацэнная», — паведаміў ён у інстаграме.
Чытайце таксама:
Пры ўчорашніх абстрэлах Херсона загінула 10 чалавек. Улады апублікавалі жахлівыя здымкі наступстваў
Расейцы нанеслі ўдар па Херсонскім чыгуначным вакзале
Столтэнберг: Украінцы ўжо пераўзыходзілі чаканні, трэба ім давяраць