Пастара з Чэрыкава арыштавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Чэрыкаўскі раённы суд днямі разгледзеў справу сябра БСДП і пастара пратэстанцкай царквы Рамана Раждзественскага.
Яго прыгаварылі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) да 14 сутак арышту, піша «Вясна».
У 2022 годзе мужчыну ўжо аштрафоўвалі за рэпост з «экстрэмісцкага» канала і «лайк» у фэйсбуку пад допісам ад 2020 года.
Чытайце таксама:
Пастара Рамана Раждзественскага пакаралі 14 суткамі арышту
Евангельскага пастара з Хойніцкага раёна пасадзілі на 10 сутак
Пастара ліквідаванай царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў СК