БЕЛ Ł РУС

Па Украіне ідзе масіраваная ракетная атака

13.01.2024 / 8:37

Nashaniva.com

Спачатку былі пускі крылатых ракет, затым у ход пайшлі «Кінжалы».

Па Украіне прыкладна з шасці гадзін раніцы (з 7:00 па Мінску) ідзе масіраваная ракетная атака.

Спачатку былі пускі крылатых ракет, затым у ход пайшлі «Кінжалы».

Пад ударам — Кіеўская, Вінніцкая, Ровенская, Жытомірская, Чарнігаўская, Палтаўская, Чаркаская, Кіраваградская, Днепрапятроўская, Херсонская і Хмяльніцкая вобласці.

Таксама паведамлялі аб палёце «Кінжалаў» у бок Кіева.

Цяпер ракеты ляцяць у бок Роўна і Калінаўкі пад Вінніцай. Таксама ўзляцеў новы МіГ 31К (імаверны носьбіт «Кінжалаў»).

Крылатыя ракеты ўзялі курс на Луцк. Ёсць пуск «Кінжалаў» з усходу ў бок Дняпра. Адбываюцца пускі «Кінжалаў» на Кіеў і Роўна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула