БЕЛ Ł РУС

На вяселлі пад Слонімам дзядзька нявесты напаў на гасцей

13.01.2024 / 12:56

Nashaniva.com

У Слонімскім раёне адбыўся непрыемны інцыдэнт на вяселлі, які скончыўся візітам экстранных службаў.

Фота: okcandle.com

Святкаванне на аграсядзібе абярнулася канфліктам паміж 61-гадовым дзядзькам нявесты і двума яе сябрамі. Спрэчка наконт працы нагрэлася да такой ступені, што старэйшы мужчына, застаўшыся без аргументаў, схапіў шкляны збан і ўдарыў ім па галаве 23-гадовую дзяўчыну, а затым бутэлькай атакаваў 24-гадовага хлопца, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.

Госці вяселля хутка ўмяшаліся, супакоілі агрэсара і выклікалі экстранныя службы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула