БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Майклам Макфолам

14.01.2024 / 14:24

Nashaniva.com

13 студзеня Майкл Макфол, былы амбасадар ЗША ў Расіі, наведаў офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні. 

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Майклам Макфолам. Фота: прэс-служба палітыка

У час сустрэчы яны абмеркавалі вынікі Стратэгічнага дыялогу з ЗША. Паводле Макфола, гэта беспрэцэдэнтны крок, калі ЗША будуюць адносіны з неафіцыйным урадам, піша прэс-служба Офіса Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская таксама абмеркавала з Макфолам магчымасці прыцягнення рэжыму да адказнасці, а таксама магчымыя санкцыі за ўдзел рэжыму ў вайне і рэпрэсіях супраць беларусаў. Ціханоўская перадала прапановы, распрацаваныя юрыстамі Офіса, НАУ і незалежнымі экспертамі.

Майкл Макфол быў амбасадарам ЗША ў Расіі ў 2012-2014 гадах. У 2022 разам з кіраўніком Офіса прэзідэнта Зяленскага Андрэем Ермаком стварыў санкцыйную групу «Ермак-Макфол».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула