У акупаваным Мелітопалі падарвалі ўседарожнік з расіянамі
У акупаваным Мелітопалі 14 студзеня ўзарвалі аўтамабіль расійскіх захопнікаў УАЗ Patriot. Аперацыю па ліквідацыі расейцаў правялі ўдзельнікі руху супраціву. У выніку выбуху пацярпелі альбо былі забітыя чацвёра расіян. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны.
Паводле інфармацыі ГУР, у выніку праведзенага сіламі ўкраінскага супраціву спецыяльнага мерапрыемства быў узарваны расійскі аўтамабіль.У ім было чацвёра расіян.
«Прылеглыя да месца здарэння вуліцы перакрылі, прыехала некалькі аўтамабіляў з медыкамі. Зрэшты, паводле папярэдняй інфармацыі, лекары спатрэбіліся не ўсім. Дакладная колькасць беззваротных і санітарных страт ворага ўдакладняецца», — гаворыцца ў паведамленні ГУР.
Чытайце таксама:
Залужны пацвердзіў збіццё расійскіх звышкаштоўных самалётаў над Азоўскім морам
СБУ затрымала на гарачым беларуса. Ён рыхтаваў дыверсіі, каб адключыць электраэнергію ў Кіеве
НАТА чакае нападу Расіі праз Беларусь ужо ў пачатку 2025 — Bild