БЕЛ Ł РУС

На Беларускай таварнай біржы ўпершыню купілі партыю ківі

15.01.2024 / 14:56

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра партыю 40 тон.

Фота: здоровое-питание.рф

На Беларускай універсальнай таварнай біржы зарэгістраваная першая біржавая ўгода па закупцы свежых ківі, расказалі Office Life у прэс-службе БУТБ.

У таргах удзельнічалі шэсць кампаній-пастаўшчыкоў. Пакупніком садавіны стала «адно з вядучых айчынных прадпрыемстваў харчовай прамысловасці», пракаментавалі на біржы.

Па даных пляцоўкі, у 2023 годзе біржавыя ўгоды па куплі і продажы гародніны, садавіны, бакалеі і харчовай сыравіны рэгулярна здзяйснялі каля 170 кампаній.

Самым вялікім попытам карысталіся комплексныя харчовыя дабаўкі, ізалят соевага бялку, пшанічная клейкавіна, ферментныя прэпараты, какава-парашок і ялавічны бялок. На гэтыя тавары агулам прыйшлося 59% угодаў.

А непасрэдна ў плодаагароднінным кірунку лідарамі продажаў былі свежыя персікі, грушы і рэпчатая цыбуля.

Гандлёвыя сесіі па харчовай сыравіне, бакалеі і плодаагародніннай прадукцыі праводзяцца на БУТБ двойчы на тыдзень.

На таргах прадстаўляюць свежыя садавіну і гародніну, арэхі і сухафрукты, какава-парашок, цукровую пудру і іншую прадукцыю.

Пры наяўнасці заявак на куплю раз у тыдзень на таргах даюць узоры прадукцыі.

Летась на БУТБ упершыню прадалі партыю труфеляў. Агульная сума чатырох угодаў склала 97 тысяч рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула