БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску сабутэльнік жорстка забіў таварыша, але не здолеў выйсці з кватэры, бо заеў замок

15.01.2024 / 16:5

Nashaniva.com

Так і сядзеў каля трупа, пакуль не прыехала міліцыя.

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Выпадак здарыўся ў ноч з 1 на 2 красавіка 2023 года. Двое мужчын сумесна пілі, узнік канфлікт.

У выніку 49-гадовы месціч нанёс не менш за 50 удараў рукамі, фарфоравым графінам і неўстаноўленым прадметам, з іх не менш за 23 удараў прыйшліся па галаве, паведамляе Генпракуратура.

Ад атрыманых ран, якія прывялі да вонкавага крывацёку і кровазліцця ў мяккія тканіны, масіўнай страты крыві збіты мужчына памёр.

Але самае цікавае адбылося потым. 

Зразумеўшы, што таварыш памёр, абвінавачаны паспрабаваў пакінуць кватэру, аднак не змог гэтага зрабіць з-за сапсаванага замка ўваходных дзвярэй. Пасля дзверы кватэры прымусова ўскрылі — вінаваты быў затрыманы на месцы забойства.

У судовым пасяджэнні мужчына адмаўляў сваю віну. Сцвярджаў, што не жадаў наступлення смерці свайго сябра.

Суд вынес наступны вырак: 18 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула