БЕЛ Ł РУС

Расія з раніцы ўдарыла па Украіне

23.01.2024 / 8:44

Nashaniva.com

Раніцай 23 студзеня Паветраныя сілы Украіны паведамілі аб пусках крылатых ракет з расейскіх бамбавікоў. 

Пасля выбухаў у Святошынскім раёне Кіева гараць аўтамабілі.

Экстранныя службы выехалі і ў Саламянскі раён, паведаміў мэр Клічко.

У выніку ўдару па Харкаве пашкоджаны газаправод і знішчаны будынак санаторнай школы. Таксама паведамляецца пра разбурэнне пад’езду жылога дома.

У Паўлаградзе два чалавекі загінулі пасля ракетнага ўдару, паведамілі ўлады Днепрапятроўскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула