БЕЛ Ł РУС

На прамысловым абʼекце ў Крамянчугскім раёне пасля расійскага абстрэлу разгарэўся магутны пажар

28.01.2024 / 10:09

Nashaniva.com

У Крамянчугскім раёне Палтаўскай вобласці пасля расійскага абстрэлу пачаўся пажар на прамысловым абʼекце, паведамілі ўлады Палтаўскай вобласці. Пра які абʼект ідзе гаворка — не ўдакладняецца. Ноччу ўлады ўдакладнілі, што ў выніку пажару ніхто не пацярпеў.

Папярэдняй прычынай пажару ўлады назвалі дзве балістычныя ракеты. 

Гаворка можа ісці пра буйны нафтаперапрацоўчы завод у Краменчугу, які і раней падвяргаўся расійскім ударам, апошні раз — у пачатку лістапада.

Чытайце таксама:

Украінская ракета, верагодна, прыляцела на з'езд аператараў расійскіх дронаў. Маглі загінуць больш за 20 вайскоўцаў

Катастрофа Іл-76 пад Белгарадам: што сцвярджаюць Расія, Украіна і на якія пытанні пакуль няма адказаў

У выніку ўчорашняй ракетнай атакі на Украіну загінулі 18 чалавек

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула