БЕЛ Ł РУС

Супрацоўніка «Нафтана» пакаралі суткамі за «экстрэмісцкую» песню ў сацсетках

29.01.2024 / 10:54

Nashaniva.com

Суддзя Зінаіда Балаболава за падпіску на «экстрэмісцкую» песню ў сацыяльнай сетцы вынесла пастанову аб арышце на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан» Яўгена Міхайлоўскага, піша «Вясна».

У судовым пасяджэнні Яўген віну прызнаў і звярнуў увагу на тое, што ён сапраўды размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» відэаролік Ігара Палынскага з назвай «Sumarok — 2020» і не ведаў пра тое, песня была напісана пасля затрыманняў на адным з нядзельных маршаў.

Таксама мужчына не быў у курсе, што кліп уключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Наваполацкую танцорку аштрафавалі за «экстрэмізм у сацсетцы»

У Полацку затрымалі маці жанчыны, якая правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы

У Смаргоні арыштавалі дырэктара спартыўнай школы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула