БЕЛ Ł РУС

Работнік Следчага камітэта пайшоў у дэпутаты не ад праўладнага спіса. І нават не дайшоў да выбараў

31.01.2024 / 10:0

Nashaniva.com

Адміністрацыя Лукашэнкі даўно ўжо вызначыла, хто павінен быць пераможцам на той ці іншай выбарчай акрузе. Калі ж нейкі грамадзянін з уласнай ініцыятывы спрабуе стаць кандыдатам у дэпутаты-2024, то ён успрымаецца сістэмай як перашкода для стэрыльнасці. Нават калі ён сам з’яўляецца часткай сістэмы.

На выбарах у парламент па Белавежскай акрузе № 8 збіраў подпісы ў сваю падтрымку 50-гадовы Арнольд Брагінец. Ён працуе вядучым інжынерам ва Упраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Аднак Брагінец не выглядаў праўладным кандыдатам — хоць і фармальна прадстаўнік сілавога ведамства, але мае занадта нізкую пасаду для будучага дэпутацтва. 

«Наша Ніва» ў сваім прагнозе рабіла стаўку на дырэктарку Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольгу Барысюк. Здаецца, нашы разлікі былі слушныя.

Хоць Брагінец і прынёс у выбарчую камісію подпісы ў сваю падтрымку, яго з нейкай прычыны не зарэгістравалі. Імя інжынера СК не будзе ў бюлетэнях.

@nashaniva Што за крындж здымаюць у падтрымку выбараў? #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минскаяобласть #выборы2024 ♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Чытайце таксама:

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Арганізатар аўтапрабегаў за Лукашэнку пайшоў на выбары без дазволу зверху. Яго нават не зарэгістравалі

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула