БЕЛ Ł РУС

Расія і Украіна правялі вялікі абмен ваеннапалоннымі — амаль па 200 чалавек

31.01.2024 / 15:49

Nashaniva.com

Мінабароны Расіі заявіла пра абмен «195 на 195», Уладзімір Зяленскі паведаміў, што былі вернутыя 207 украінцаў.

«Нашы дома. 207 хлопцаў. Вяртаем, нягледзячы ні на што. Мы памятаем пра кожнага палоннага. Салдаты і мірныя жыхары. Мы павінны ўсіх вярнуць. Мы над гэтым працуем. Цяпер чарговая вялікая праца ўкраінскай каманды. Буданаў (кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі), Ермак (кіраўнік Офіса прэзідэнта), Усаў (дэпутат), Малюк (шэф СБУ), Кліменка (міністр унутраных спраў)— малайцы!» — напісаў Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале і змясціў фоты. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула