Пры будаўніцтве метро пашкодзілі трубу, без вады застаўся мінскі квартал
Пры правядзенні будаўніча-мантажных работ, неабходных для пракладвання адной з ліній мінскага метрапалітэна, быў пашкоджаны трубаправод, па якім ішла халодная вада. Цяпер яе няма ў тых мінчукоў, якія жывуць у квартале Багдановіча-Кульман-Куйбышава-Сурганава, паведаміў Мінгарвыканкам.
Паводле слоў чыноўнікаў, прымаюцца аператыўныя меры па аднаўленні водазабеспячэння, а пакуль арганізаваны падвоз пітной вады ў аўтамабільных цыстэрнах.
Чытайце таксама:
Міністр ЖКГ расказаў, як хутка павінны расчышчаць беларускія гарады і вёскі ад снегу
У Бабруйску дзяржаўнае рытуальнае прадпрыемства шантажавала сваякоў памерлых