БЕЛ Ł РУС

У Расіі зрабілі замах на пілота Ту-95 — ГУР Украіны

3.02.2024 / 15:40

Nashaniva.com

У Энгельсе Саратаўскай вобласці здзейснілі замах на камандзіра экіпажа стратэгічнага бамбардзіроўшчыка Ту-95 — маёра Алега Сцегачова 1983 года нараджэння, паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.

Ён служыў у в/ч 06987 і сцвярджаецца, што ён непасрэдна датычны да нанясення ракетных удараў па цывільных аб'ектах ва Украіне.

У выніку нападу Сцегачоў атрымаў агнястрэльныя раненні. Разведка зараз удакладняе, ці застаўся ён жывы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула