БЕЛ Ł РУС

У Мінску стварылі яшчэ адзін атрад спецназа

24.02.2024 / 17:23

Nashaniva.com

У Мінску створаны чарговы атрад спецыяльнага прызначэння «Граніт». Адкрыццё падраздзялення прайшло з удзелам кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Івана Кубракова, паведамляе прэс-служба МУС.

Атрад спецыяльнага прызначэння «Граніт» МУС Беларусі. Фота: mvd.gov.by

Сярод асноўных задач спецпадраздзялення называюцца барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі, сілавая падтрымка аператыўнікаў пры затрыманні небяспечных злачынцаў, узмацненне аховы дзяржаўнай мяжы.

«Граніт» — гэта ўжо 10-ы атрад спецназа ў Беларусі. Акрамя яго, у краіне ўжо дзейнічаюць спецпадраздзяленні «Тарнада», «Рысь», «Беркут», «Шторм», «Тайфун», «Буран», «Цыклон», «Смерч» і «Гонар».

Чытайце таксама:

Карпянкоў пракаментаваў інфармацыю пра кепскія адносіны з Кубраковым і планы аддзяліцца ад МУС

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

Карпянкоў хоча вывесці ўнутраныя войскі ў асобную структуру на ўзор Расгвардыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула