«Не прагаласуеш — выпішам з бальніцы»
У Рагачове адміністрацыя бальніцы, дзе размяшчаецца закрыты ўчастак для галасавання, запатрабавала ад пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні, абавязкова прагаласаваць. Тым, хто адмаўляецца, прыгразілі выпіскай са стацыянара. Гэта вынікае з паведамлення ў Рагачоўскага райвыканкама, заўважыў «Флагшток».
Абураная пацыентка напісала ў чат Рагачоўскага райвыканкама ў суботу перад апошнім днём галасавання. На ціск паскардзілася жыхарка Рагачоўскага раёна, якая да таго ж не мае беларускага грамадзянства:
«Калі я не хачу і не грамадзянін РБ, чаму мяне прымушаюць галасаваць прымусова! Пагражаючы тым, што выпішуць з бальніцы…» — распавяла яна ў чаце.
Супакойваць пацыентку стаў работнік ЦРБ пад імем Дзмітрый. Ён паведаміў, што замежнікаў галасаванне не тычыцца. Ці зʼяўляецца галасаванне прымусовым для грамадзян РБ, прадстаўнік ЦРБ не ўдакладніў.
Чытайце таксама:
Карпенка намаляваў амаль 42% грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова
Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года