Памілаваны Пуціным за ўдзел у вайне гвалтаўнік затрыманы за гвалт над 14-гадовай школьніцай
У Пермі па падазрэнні ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да 14-гадовай школьніцы затрыманы 38-гадовы Мікалай Нячаеў, які вярнуўся з вайны ва Украіне, піша ASTRA.
Як высветліла ASTRA, Нячаеў раней быў судзімы за рабаванне, згвалтаванне і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару.
З месцаў пазбаўлення волі ён завербаваўся на вайну ва Украіну і заключыў кантракт на паўгода. У маі 2023 года ён адправіўся на вайну, а ўжо ў лістападзе 2023 вярнуўся ў Перм — на волю.
18 лютага 2024 года, па версіі следства, ён здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да 14-гадовай школьніцы. Нячаеў затрыманы.
Чытайце таксама:
Карпянкоў расказаў, колькі вайскоўцаў падрыхтавалі вагнераўцы