Яшчэ аднаго беларуса затрымалі пасля вяртання з-за мяжы. Ён мог не здагадвацца, што яго чакаюць сілавікі
Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у Брэсце ў 2020-м.
Ігар Сарокін. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Затрыманага клічуць Ігар Сарокін. Яму 35, і, мяркуючы па сацсетках, ён родам з Жабінкі. У яго ёсць жонка і малое дзіця.
Яго затрымалі днямі пасля таго, як ён прыехаў у Беларусь з Польшчы.
Паказваецца і відэа, дзе мужчына проста ходзіць па праезнай частцы ў Брэсце. Паведамляецца, што супраць Ігара завялі крымінальную справу.
Затрыманнем кіраваў ГУБАЗіК — імаверна, супраць мужчыны было аб'яўленае аператыўна-вышукавае мерапрыемства «кантроль мяжы», пра якое раней казалі беларускія сілавікі. Гэта значыць, што крымінальную справу завялі адразу пасля вяртання.
@nashanivanews У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да 10 чалавек. Наколькі вядома, рэйд зладзіў КДБ #адвокат #минсксейчас #минск #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #беларускітыкток #вминске ♬ Paris - Else
Чытайце таксама:
67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы
Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь