Бондарава атакавала БелТА за Украіну
Вольга Бондарава, даўшы адлуп Лукашэнку, гэтым разам накінулася на яго галоўнае агенцтва — БелТА. «Хто вам там навіны піша? Прыхільнік Акіяна Эльзы?»
Вольга Бондарава каля Брэсцкай крэпасці
Бондарава выявіла для сябе, што БелТА піша «ва Украіне», а не «на Украіне», як прынята ў прыхільнікаў рускага свету, якія лічаць, што Украіны як суверэннай краіны няма, а ўкраінцы — гэта тыя ж рускія.
«Ва Украіне?! Белта, хто вам там навіны піша? Прыхільнік Акіяна Эльзы? Правілы рускай мовы — не, не для гэтага пісарчука?» — абурылася Бондарава.
Чытайце таксама:
Як прапагандыст Ігар Тур стаў любімчыкам Лукашэнкі і колькі зарабіў у 2020-м
Даносчыцу Бондараву прадказальна і паказальна пракацілі на выбарах у Мінгарсавет
Бондарава ашалела. «Нам скажуць, што гэта народны выбар. Выбару народа няма!»