БЕЛ Ł РУС

Ноччу пад расейскі абстрэл трапіла Данецкая вобласць

3.03.2024 / 12:7

Nashaniva.com

У выніку ракетных атак на Мірнаград і Пакроўск параненыя пяць чалавек.

 Фота: Данецкая абласная пракуратура

У ноч на 3 сакавіка 2024 года збройныя сілы Расеі здзейснілі ракетную атаку на Мірнаград, выпусціўшы 4 ракеты, папярэдне, «С-300». Пад абстрэл патрапіў мікрараён са шчыльнай жылой забудовай, паведамляе Данецкая абласная пракуратура.

Параненыя тры чалавекі, іх шпіталізавалі.

Сярод пашкоджаных абʼектаў — як мінімум 12 шматпавярховых і 13 прыватных дамоў, навучальныя ўстановы, крама.

Акрамя таго, каля 06:30, расейцы ўдарылі ракетаю «Іскандэр-М» па Пакроўску, дзе ў эпіцэнтр выбуху таксама трапілі жылыя дамы. Дзве жанчыны атрымалі раненні. Акрамя шматкватэрных дамоў, пашкоджаны аўтамабілі і газавая магістраль.

Чытайце таксама:

Уцечка паказвае, што Германія не толькі не пастаўляе Taurus Украіне, але толкам і не абмяркоўвала гэта

Мінабароны РФ заявіла аб знішчэнні 38 дронаў над анексаваным Крымам

Расія забараніла палёты самалётаў A-50 каля Украіны — брытанская разведка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула