У Белгарадскай вобласці гарыць нафтабаза, якую атакавалі дронамі
У сяле Доўгае Белгарадскай вобласці РФ дронам была атакаваная Губкінская нафтабаза, паведамляюць расійскія паблікі.
На тэрыторыі прадпрыемства пачаўся пажар.
Улады рэгіёна пацвярджаюць пажар на абʼекце пасля выбуху. Пацярпелых няма, напісаў губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.
Гэтую ж нафтабазу ўжо спрабавалі атакаваць дронамі 15 лютага. Тады ўзгарання не адбылося.
Чытайце таксама:
Украінскі беспілотнік нанёс удар па Наваліпецкім металургічным камбінаце
Буданаў: Атакі беспілотнікаў на расійскую інфраструктуру могуць вырасці
The Telegraph: Здольнасць Пуціна да энергетычнага шантажу значна знізілася