БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Румыніі вырашыў балатавацца ў генеральныя сакратары НАТА

13.03.2024 / 20:52

Nashaniva.com

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс аб'явіў пра вылучэнні сваёй кандыдатуры на пасаду генеральнага сакратара НАТА, паабяцаўшы «абнаўленне перспектыў» у вырашальны для альянсу момант, паведаміла інфармагенцтва AFP.

Клаўс Ёханіс (справа) з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам на саміце НАТА ў Іспаніі ў чэрвені 2022 года. Фота: AP Photo/Manu Fernandez

«Я вырашыў узяць удзел у конкурсе на пасаду генеральнага сакратара НАТА», — заявіў журналістам Клаус Ёханіс.

AFP нагадала, што многія лічаць галоўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка альянсу, які прыйдзе на змену цяперашняму генсеку, нарвежцу Енсу Столтэнбергу, прэм'ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ.

ЗША, Вялікабрытанія і Германія ўжо выказалі падтрымку патэнцыйнай кандыдатуры Рутэ. Венгрыя, аднак, заявіла, што не будзе падтрымліваць Рутэ, які раней крытыкаваў урад у Будапешце, адзначыла AFP.

Клаўс Ёханіс кіруе Румыніяй з 2014 года, ягоны другі і паводле Канстытуцыі апошні прэзідэнцкі тэрмін заканчваецца 21 снежня 2024 года. 

Чытайце таксама:

У NATO зʼявіцца новы генеральны сакратар. Хто зменіць Столтэнберга?

Якія краіны рызыкуюць застацца без абароны, калі прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп

«Нам трэба рыхтавацца да дрэнных навін» — Генеральны сакратар НАТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула