БЕЛ Ł РУС

Марзалюк — апанентам за мяжой: Воўк сабакі не баіцца

17.03.2024 / 19:33

Nashaniva.com

Дэпутат Ігар Марзалюк кажа, што пра сябе стараецца нічога не чытаць, але быў час, калі дзяржслужачыя «з потнымі пальцамі глядзелі», што пра іх напісалі.

Ігар Марзалюк. Скрын відэа АНТ

Ігар Марзалюк у інтэрв'ю АНТ пракаментаваў увагу да сябе з боку апанентаў за мяжой:

«Тое, што няроўна дыхаюць — што я магу адказаць. Ёсць такая класная беларуская прымаўка: воўк сабакі не баіцца, звягі не любіць. Мяне гэта не чапляе практычна зусім. Для таго, каб захоўваць здаровы сон, я наогул не чытаю тое, што яны пішуць. Часам добрыя людзі нейкі скрыншот прыносяць ці журналісты што-небудь раскажуць». 

Марзалюк падкрэсліў, што пасля таго, як незалежныя медыя заблакавалі, ён не дае ім інтэрв'ю.

Ён згадаў адзін уплывовы рэсурс, не называючы яго: «З раніцы кожны дзяржслужачы з потнымі пальцамі глядзеў, ці не напісалі пра яго гадасць якую-небудзь, таму што гэта магло быць у тым ліку [выкарыстана] і для разбору палётаў».

«Мяне гэта крыху весяліць, крыху пацяшае», — пракаментаваў ён тое, што пра яго пішуць.

Чытайце таксама:

Марзалюк апраўдваецца за эмоцыі падчас выступу Лукашэнкі: Вы паглядзіце, калі ў мяне сляза навярнулася!

Марзалюк пахваліўся, як ударыў апанента за абразу Лукашэнкі: «Ён метра паўтара ці два ляцеў!»

Інсайд ад Марзалюка: падчас стамбульскіх пагадненняў Расія прапаноўвала Украіне ўвесці трохмоўе

Марзалюк пра Навальнага: Ашалелы рускі шавініст, які ідэалагічна ненавідзіць нас, які здзекаваўся з нашай роднай мовы

Стала вядома, якія заробкі ў «палатніка»-ветэрана Ігара Марзалюка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула