«Палітыка гераізацыі Бандэры памылковая, бо пакідае ўкраінцаў на баку тых, хто прайграў у Другой сусветнай» — Латышонак
У новым выпуску «Ток» прафесар Алег Латышонак даў сваю ацэнку гістарычнай палітыкі Украіны.
Помнік Сцяпану Бандэры ў Цярнопалі. Фота: Wikimedia Commons
Гісторык Алег Латышонак адзначыў, што лічыць вялікай памылкай украінцаў гераізаваць Сцяпана Бандэру — кіраўніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, які быў забіты КДБ у 1959 годзе. Але яшчэ большай памылкай, на думку прафесара, з'яўляецца стварэнне нацыянальнага героя з іншага дзеяча — камандуючага Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) Рамана Шухевіча — і ў цэлым гераізацыя УПА.
«Бандэра быў проста няўдалым палітыкам. Ён паставіў на саюз з Германіяй. А аказалася, што Трэцяму Рэйху ніякага саюза з Украінай не трэба. Калі ўкраінцы стварылі ўрад у Львове, то немцы яго разагналі, а Бандэру пасадзілі ў турму. Там ён праседзеў усю вайну. Так што немагчыма яго гераізаваць».
Гісторык таксама лічыць няслушным стварэнне з Бандэры нейкай дэманічнай сілы: «Ён служыць нейкім сімвалам, на якога скідаецца ўсё магчымае. Але ён не меў ніякага ўплыву на гісторыю».
@tokbelarus «Пакуль вайна будзе – Лукашэнка будзе пры ўладзе» Гісторык Алег Латышонак здзіўлены з'яўленню першаму ў сваі родзе тырану ў Беларусі #беларусь #лукашенко #александрлукашенко #диктатор #диктатура #войнавукраине #беларускаямова #мова ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement
Нашмат горшым за Бандэру, адзначае Латышонак, зʼяўляецца Шухевіч. Яго ён называе «проста злачынцам», кіраўніком УПА, якая «мела абсалютна фашысцкую, злачынную ідэалогію».
Латышонак гаворыць, што УПА змагалася з Савецкім Саюзам, але «занадта яна з ім не пазмагалася, бо была слабой». Гісторык нагадвае, што «перш за ўсё яна выразала 100 тысяч невінаватых палякаў» і адзначае:
«Я лічу палітыку гераізацыю УПА, Бандэры і Шухевіча вельмі памылковай таму, што гэта пакідае ўкраінцаў на баку тых, хто прайграў у Другой сусветнай вайне».
Латышонак звяртае ўвагу на тую акалічнасць, што цяпер у свеце гісторыя больш прадстаўляецца як гісторыя ахвяраў, а не пераможцаў. У такім кантэксце вельмі слушным быў гістарычны пасыл Украіны свету, пабудаваны на Галадаморы.
Глядзіце цалкам:
Чытайце яшчэ:
Напад Расіі змусіў украінцаў іншымі вачыма паглядзець на Бандэру