БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Пяскоў заклікаў Паўла Дурава пільней сачыць за тэлеграмам

28.03.2024 / 10:47

Nashaniva.com

Маўляў, месенджар «усё больш становіцца інструментам у руках тэрарыстаў».

Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Дзмітрый Пяскоў заклікаў Паўла Дурава больш уважліва сачыць за тэлеграмам, заявіўшы, што месенджар «усё больш становіцца інструментам у руках тэрарыстаў». Пра гэта прэс-сакратар прэзідэнта Расіі сказаў у каментары тэлеграм-каналу Shot, адказваючы на пытанне аб тым, ці плануюць улады Расіі заблакаваць тэлеграм.

«Не, ніякіх планаў такіх [па блакаванні] зараз няма. Але, безумоўна, мы чакалі б ад Паўла Дурава большай увагі.

Бо гэты ўнікальны і фенаменальны з тэхналагічнага пункту гледжання рэсурс, які вырас на вачах у нашага пакалення, ён усё больш становіцца інструментам у руках тэрарыстаў, выкарыстоўваецца ў мэтах тэрарыстычных», — заявіў Пяскоў.

27 сакавіка агенцтва РІА Навіны напісала са спасылкай на крыніцу, што падазраваных у здзяйсненні тэракту ў «Крокус Сіці Холе» завербавалі праз тэлеграм-канал, які належыць афганскаму крылу «Ісламскай дзяржавы» і працуе на аўдыторыю ў Таджыкістане.

Чытайце таксама:

Пяскоў заявіў, што РФ не пацерпіць па суседстве краіну з «агрэсіўнымі памкненнямі»

Пяскова спыталі наконт катаванняў затрыманых за тэракт у «Крокусе»

Дзмітрый Пяскоў: Гэта пачыналася як спецыяльная ваенная аперацыя, але ўжо стала вайной

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула